тел: +375 29 853 63 06, 388 25 64
факс: +375 17 262 92 60
Беларусь, 223947, Мiнская вобласць
Капыльскi р-н, в.Дунаева,
вул. Лугавая, 1 

Пра нас

Вiтаем!

Грунтуючыся на агульначалавечых каштоўнасцях, мы верым, што права на адукацыю з'яўляецца фундаментальным грамадзянскім правам. Яно з'яўляецца неад'емнай і неабходнай умовай для рэалізацыі ўсіх астатніх правоў грамадзянаў і развіцця чалавека незалежна ад узросту, першапачатковай адукацыі, сацыяльнага становішча і ўзроўню даходаў.

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Адукацыя без межаў" было створана ў сакавіку 2003 г. групай ініцыятыўных людзей, інатарэсы і сфера дзейнасці якіх тым ці іншым чынам звязаныя з адукацыяй і асветай. Сярод заснавальнікаў — педагогі, сацыяльныя работнікі, гісторыкі, журналісты, мовазнаўцы, музыканты, юрысты і г.д.

Асноўнай мэтай МГА "Адукацыя без межаў" з'яўляецца садзеянне развіццю сістэмы дадатковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і рэалізацыі канстытуцыйнага права дарослых грамадзян Беларусі на атрыманне адукацыі ў любым узросце.

© 2010-2017 МГА "Адукацыя без межаў"